
![]()
Кампанія «Sinkevich Technologies» была заснаваная ў 2001 годзе. За гэты час пасьпяхова выканана больш за 300 праектаў пастаноўкі і аўтаматызацыі кіраўніцкага ўліку на прадпрыемствах Беларусі, Расеі і Ўкраіны. Стрыжань кампаніі - высокакваліфікаваныя адмыслоўцы, якія маюць вялікі прафэсійны досьлед працы, як з буйнымі вытворчымі прадпрыемствамі, гэтак і зь невялікімі арганізацыямі й індывідуальнымі прадпрымальнікамі. На працягу сваёй дзейнасьці кампанія пасьпяхова рэалізуе рашэньні для кіраўніцкага ўліку й бюджэтаваньня на аснове ўласных праграмаў «Economist» і «Economist Light». Адмыслоўцы кампаніі «Sinkevich Technologies» дапамогуць Вам вырашыць любыя праблемы, якія ўзьнікаюць пры пастаноўцы, вядзеньні або аўтаматызацыі кіраўніцкага ўліку. Далей...
30.12.2011 - Кампанія "Sinkevich Technologies" віншуе ўсіх заказчыкаў і парнэраў з Раством і Новым Годам! Інфармуем таксама, што наш сайт зараз працуе і ў даменай зоне .by па адрасе www.sinkevich.by 09.09.2011 - Кампанія "Sinkevich Technologies" пасьпяхова адаптавала праграмны модуль пераносу праводак дзеля мэтаў аўтаматызаванай трансфармацыі бухгальтарскага ўліку паводле правілаў МСФС. 26.04.2011 - На партале bel.biz апублікаваны два артыкулы дырэктара "Sinkevich Technologies": Тэхналёгіі выжываньня: у беларускага бізнэса ёсьць шанец! и Ці ёсьць альтэрнатывы эканамічнай мадэлі Беларусі? 07.02.2011 - Бэта-вэрсія праграмы Эканаміст 5 на плятформе 1С 8.2 ужо даступна для тэставаньня дзеючымі заказчыкамі кампаніі "Sinkevich Technologies". Заяўкі на атрыманне доступу прымаюцца па электроннай пошце. 15.11.2010 - У праграму Эканаміст уключаны пакет графічных справаздачаў, а таксама пашыраны функцыянал канструктара справаздачаў, каб карыстачы маглі самастойна наладаваць індыкатары стану бізнэсу. 15.09.2010 - «Навучальны курс МСФС» - дырэктар "Sinkevich Technologies" удзельнічае, як вядучы выкладчык, у трэцяй па ліку сэртыфікаванай праграме "Міжнародныя стандарты фінансавай справаздачнасьці", арганізаванай МА "Эканамічныя дасьледваньні і адукацыя" - рэгіянальным акрэдытаваным прадстаўніком Institute of Certified Financial Management (UK). 01.07.2010 - У стандартнай вэсіі (для 1 карыстача) праграмы Эканаміст зараз можа адначасна працаваць неабмежаваная колькасьць карыстачоў з правамі "Толькі прагляд". 10.02.2010 - «Навучальны курс МСФС» - дырэктар "Sinkevich Technologies" узяў удзел у сэртыфікаванай праграме "МСФО", арганізаванай МА "Эканамічныя дасьледваньні і адукацыя" - рэгіянальным акрэдытаваным прадстаўніком ICFM (UK).Архіў навінаў...
Праблемы і рашэньні арганізацыі складскога ўліку.
У працэсе пастаноўкі кіраўніцкага ўліку і бюджэтаваньня на айчынных прадпрыемствах наша кампанія часта сутыкаецца з аднатыпнымі памылкамі, якія заказчыкі дапускаюць у арганізацыі складскога ўліку. Прычым гэтыя памылкі патрабуюць істотных выдаткаў на выпраўленьне. У гэтым артыкуле мы пакажам шляхі аптымізацыі складскога ўліку і дапаможам прадпрыемствам пазбегнуць некаторых памылковых рашэньняў.А.Сінкевіч Постановка управленческого учета Автоматизация управленческого учета Внутрихолдинговые взаиморасчеты |
Бел | Рус
Тел/факс: +375 17 216 15 06
GSM: +375 29 616 34 16 Адрас: г. Мiнск, вул. Кальцова 19, офіс 8 E-mail: economist@sinkevich.org Прапануем
|
|||||||||||||||||
| © 2006-2012 «Sinkevich Technologies» Зроблена ў «Сайтекс» |