Праграма "Economist 4" - гэта праграмны сродак для павелічэньня эфэктыўнасьці бізнэсу за кошт укараненьня кіраўніцкага ўліку і бюджэтаваньня.
Сама праграма рэалізаваная на базе комплексу 1С-Прадпрыемства 7.7 і ўяўляе сабой асобную канфігурацыю для арганізацыі незалежнага ўліковага контуру. 1С-Прадпрыемства прынята за аснову дзеля сваёй праграмнай гнуткасьці і надзвычайнай папулярнасьці сярод айчынных кампаніяў.
"Economist 4"дазваляе гнутка наладжваць кіраўніцкі плян рахункаў і закладваць адвольную ўліковую палітыку, зыходзячы з патрабаваньняў топ-мэнэджмэнту і інвэстараў. Праграма лёгка адаптуецца да і міжнародных (МСФС/IFRS) стандартаў фінансавай справаздачнасьці.
Кіраўніцкі ўлік - гэта лёгка!
Праграма "Economist Light"- гэта палегчаная вэрсія праграмы Economist 3.3 на плятформе 1С-Бухгальтэрыі 7.7. Яна дазваляе запусьціць кіраўніцкі ўлік на прадпрыемстве ў найкаротшы тэрмін праз выкарыстаньне наяўных дадзеных з бухгальтарскіх і іншых уліковых праграмаў. Выкарыстаньне ручнога ўводу дадзеных дазваляе атрымаць аналіз дзейнасьці па некалькіх прадпрыемствах і сфэрах бізнэсу.
Асноўныя адрозьненьні пастаўкі "Light"ад базавай вэрсіі "Economist ":
- Вырабляецца адна- ці - трохкарыстальніцкі скрыначны варыянт
- Адсутнічаюць дадатковыя модулі
- Бюджэтаваньне абмежаванае адным сцэнарам
- Спрошчаныя стандартныя плян рахункаў і улікавая палітыка
- Спрошчаны інтэрфэйс карыстальніка
- Кіраўніцкія справаздачы маюць спрошчаныя налады
Падрабязьней гл. на старонцы «Кошты»

