Асноўная мэта праграмы
"Economist 3.3" дазваляе
Агульная характарыстыка прадукта
Асноўныя перавагі
Мэтадалёгія ўкараненьня
Задачы кансультанта й працоўнае групы
Падтрымка кліентаў
У сьнежні 2001 года была выпушчаная першая вэрсія праграмы "Economist". Яна рэалізаваная на плятформе 1С-Прадпрыемства 7.7 і прызначаная для вядзеньня кіраўніцкага ўліку й бюджэтаваньня ў малых і сярэдніх кампаніях.
У цяперашні час "Economist 3.3" прадстаўлены ў двух варыянтах:
- Поўнафункцыянальная праграма "Economist" з модульнай структурай для сярэдніх і холдынгавых кампаній.
- Аблегчаная праграма "Economist 3.3 Light" для хуткай аўтаматызацыі ў кампаніях з простай уліковай палітыкай.
"Economist 3.3" дазваляе:
- Аўтаматызаваць сыстэму нутранога фірмовага кіраўніцкага ўліку,
- Здзяйсьняць бюджэтаваньне ўсяго гаспадарчага цыклю кампаніі.
- Базавая ўліковая палітыка засноўваецца на міжнародных стандартах фінансавай справаздачнасьці (IFRS/IAS).
- Лёгка ўбудоўваецца ў існуючую інфармацыйную сыстэму прадпрыемства, пры гэтым не ламае і ня нішчыць яе.
- Дазваляе атрымліваць актуальную, поўнавартасную кіраўніцкую інфармацыю.
- Мадэлюе будучую дзейнасьць кампаніі.
- Ужываецца просты, зразумелы інтэрфэйс.
Базавая ўліковая палітыка праграмы можа засноўвацца на прынцыпах міжнародных стандартаў фінансавае справаздачнасьці (IFRS/IAS). Такім чынам, падрыхтаваная справаздачнасьць пры неабходнасьці можа быць прадстаўленая замежным партнэрам ды інвэстарам. Галоўнай адметнай асаблівасьцю праграмы зьяўляецца мажлівасьць бюджэтаваньня ўсёй гаспадарчай дзейнасьці кампаніі.
У праграме вядзецца два разрэзы ўліку:
- Фактычны
- Плянавы
Функцыя бюджэтаваньня рэалізаваная проста і наглядна: каб скласьці бюджэт, карыстальнік павінен увесьці стандартныя дакумэнты ў будучым пэрыядзе і адзначыць іх, як бюджэтныя. Такім чынам, у праграме ўвасобленая ідэя імітацыйнага мадэляваньня дзейнасьці кампаніі. Бюджэтаваць можна практычна любы пэрыяд: ад году да аднаго дня. Па меркаваньнях заказчыкаў, вельмі зручным зьяўляецца ўвод штомесячнага бюджэту ў разрэзе кожнага падразьдзяленьня зь ягонай паступовай дэталізацыяй да тыдня ці працоўнага дня ("паступовае бюджэтаваньне"). Па меры разносу фактычных дакумэнтаў, кіраўніцтва атрымлівае магчымасьць параўноваць плянавыя і фактычныя дадзеныя ў справаздачнасьці і своечасова прымаць кіраўніцкія рашэньні.
Асноўныя перавагі праграмы "Economist 3.3":
- лёгкая наладжваемасьць пад тып і структуру бізнэсу;
- кансалідаваны ўлік па ўсіх падразьдзяленьнях прадпрыемтсва;
- мажлівасьць бюджэтаваньня гаспадарчай дзейнасьці;
- мультывалютны ўлік з прывязкай да асноўнае валюты (звычайна да даляру ЗША ці Эўра);
- вядзеньне ўліку грашовых сродкаў па некалькіх касах і разьліковых рахунках;
- улік руху тавару, матэрыялаў і паслуг;
- улік пазаказнай і сэрыйнай вытворчасьці;
- улік асноўных сродкаў і нематэрыяльных актываў;
- улік узаемаразьлікаў з контрагентамі;
- улік унутрыхолдынгавых узаемаразьлікаў;
- улік выдаткаў фірмы з магчымасьцю іх налічэньня і разьнясеньня на розныя пэрыяды;
- аўтаматычнае альбо ручное размеркаваньне выдаткаў паміж ЦФУ;
- фінансавая справаздачнасьць (балянс, справаздача аб прыбытках і стратах, кэш-фло), аналіз запазычанасьцяў, асноўных сродкаў, стандартныя справаздачы і дыяграмы.
- З боку кампаніі "Sinkevich Technologies" вылучаецца кваліфікаваны кансультант
- З боку кліента ствараецца адмысловая працоўная група.
- папярэдняе парадкаваньне арганізацыйна-штатнае й фінансавае структураў
- распрацоўка ўліковага цыклю й уліковае палітыкі кампаніі, выбар мэтодыкі збору
- апрацоўкі і аналізу кіраўніцкае інфармацыі
- навучаньне карыстальнікаў
- усталёўваюцца модулі пераносу банкаўскіх выпісак і справаздачаў аб руху тавара і выдаткаў
- наладжваецца інтэграцыя з аддаленымі працоўнымі месцамі
- распрацоўваецца спэцыялізаваныя інтэрфэйсы і наборы правоў доступу
- ствараюцца індывідуальныя справаздачы і сэрвісныя апрацоўкі
Кампанія "Sinkevich Technologies" забясьпечвае наступную падтрымку сваіх кліентаў:
- Кансультаваньне карыстальнікаў па тэлефоннай лініі і электроннай пошце;
- Бясплатнае выпраўленьне памылак канфігурацыі (неадпаведнасьцяў "Кіраўніцтву карыстальніка")
- Рэгулярнае прадастаўленьне абнаўленьняў канфігурацыі (не радзей за раз на квартал) па электроннай пошце, праз ftp-сэрвэр, альбо пры дапамозе нашых адмыслоўцаў.
- Магчымасьць выкліку нашых супрацоўнікаў для кансультацыяў і вырашэньне тэрміновых пытаньняў.
- Падтрымка карыстальнікаў праз карпаратыўную Інтэрнэт-сыстэму кіраваньня праектамі.


Наверх
Вэрсiя для друкаваньня







