Бізнэс-плян ахоплівае...
Структура бізнэс-пляну
Праграмнае забесьпячэньне
Сьцісла аб UNIDO
Бізнэс-плян - гэта першы крок на шляху да стварэньня прадпрыемства або атрыманьня інвэстыцыяў, які вызначае эфэктыўнасьць дзейнасьці кампаніі, а таксама асобных ейных галінаў.
Бізнэс-плян дазваляе выйсьці на новыя рынкі, ацаніць рызыкі, знайсьці моцныя і слабыя бакі новага праекту, сфармаваць структуру выдаткаў і прыбыткаў прадпрыемства на пэрспэктыву. Забясьпечвае патэнцыйных інвэстараў, фінансістаў і фундатараў праекту інфармацыяй, неабходнай для прыняцьця рашэньня аб інвэставаньні і спосабах фінансаваньня.
Бізнэс-плян складаецца для:
- вонкавых мэтаў (прыцягненьне дадатковых інвэстыцыяў)
- унутраных мэтаў (разуменьне адміністрацыяй прадпрыемства стратэгічных мэтаў, канкурэнтнага асяродку і т.п.)
- Дакладна і ляканічна сфармуляваць ідэі прадпрымальніка і шляхам разьліку спраўдзіць іх "жыцьцяздольнасьць" на рынку.
- Зэканоміць грашовыя сродкі і разьмеркаваць іх у патрэбных кірунках
- Сыстэматызаваць працу прадпрыемства і дзейнічаць на рынку больш эфэктыўна
- У рэшце рэштаў, калі прадпрыемства прытрымліваецца свайго бізнэс-пляну, яно здолее дасягнуць пастаўненых мэтаў за вызначаны прамежак часу.
- Аналіз рынку і маркетынг
- Месцазнаходжаньне, участак і навакольнае асяродзьдзе
- Праектаваньне й тэхналёгіі
- Фінансавы аналіз
- І інш.
Структура бізнэс-пляну поўнасьцю адпавядае "Правілам па распрацоўцы бізнэс-пляну", зацверджаным Пастановай Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь № 158:
- "Рэзюмэ";
- "Характарыстыка арганізацыі й стратэгія яе разьвіцьця";
- "Апісаньне прадукцыі";
- "Аналіз рынкаў збыту. Стратэгія маркетынгу";
- "Вытворчы плян";
- "Арганізацыйны плян";
- "Інвэстыцыйны плян";
- "Прагназаваньне фінансава-гаспадарчай дзейнасьці";
- "Паказчыкі эфэктыўнасьці праекту";
- "Юрыдычны плян".
- Бізнэс-плян для атрыманьня пазыкі ў банках у адпаведнасьці з адмысловымі банкаўскімі патрабаваньнямі, а таксама суправаджэньне бізнэс-пляну ў працэсе прыняцьця рашэньня.
- Бізнэс-плян для прыцягненьня інвэстыцыяў у адпаведнасьці з мэтодыкамі UNIDO, TACIS альбо згодна зь іншымі спэцыфічнымі патрабаваньнямі інвэстара
- Бізнэс-плян для дзяржаўных органаў у адпаведнасьці з пастановай Савета Міністраў № 873 ад 31 жніўня 2005 аб падрыхтоўцы бізнэс-плянаў разьвіцьця на год і інш.;
- Бізнэс-плян для нутранога карыстаньня, з улікам рызыкаў, зьвязаных з рэалізацыяй праекту і высновамі аб рэальнай эфэктыўнасьці плянаваных інвэстыцыяў.
Для разьлікаў усіх фінансавых паказчыкаў мы выкарыстоўваем уласныя матэматычныя мадэлі на базе Microsoft Excel ®, а таксама праграмны комплекс Project Expert. Гэтыя сыстэмы дазваляюць вырашаць задачы праектаваньня разьвіцьця бізнэсу, аналізу рызыкі і эфэктыўнасьці інвэстыцыйных праектаў прадпрыемстваў самага рознага профілю, галіновай прыналежнасьці і маштабаў дзейнасьці на аснове пабудовы фінансавай мадэлі іх функцыянаваньня з улікам зьменлівага эканамічнага асяродзьдзя. Нашыя распрацоўкі дазваляюць гнутка ўлічваць зьмены ў эканамічным асяродзьдзі і апэратыўна адлюстроўваць зьмены. У аснову разьлікаў пакладзена мэтодыка UNIDO па аналізе інвэстыцыйных праектаў і мэтодыка фінансавага аналізу, вызначаная міжнароднымі стандартамі IFRS (IAS).
Падрабязней...
Сьцісла аб UNIDO



Наверх
Вэрсiя для друкаваньня